Previous Entry Add to Memories Tell a Friend Next Entry
Атракцыён нялюдскай шчодрасці
кася
[info]biespartyjny
Пасярод аццкага змагання за неразмеркаванне мяне ў дупу знайшоў крыху хвілін, каб раздаць людзям непатрэбныя рэчы. Калі нешта з ніжэйшага спісу вам спадабалася, прыязджайце-забірайце. Дамаўляемся ў каментарах пра час і месца.

Кнігі:
Пособие по математике для поступающих в ВУЗы. Под ред. Г.Н.Яковлева. М: Наука, 1982. ~480 старонак.
Ричард Петерсен. Энциклопедия Linux. 4-ое издание. СПб: Питер, 2003. ~800 старонак.
Стивен Прата. Язык программирования C++. Учебник. Лекции и упражнения. М: DiaSoft, 2005. ~1100 старонак.
Беларуская мова. У дзвюх частках. Пад агульнай рэдакцыяй Л.М.Грыгор'евай. Выданне трэцяе. Мн: ВШ, 1998.
А.А.Кривицкий, А.Е.Михневич, А.И.Подлужный. Белорусский язык для говорящих по-русски. Трэцяе выданне. Мн: ВШ, 1990.
А.А.Лойка. Старабеларуская літаратура. Мн: ВШ, 2001.
Г.У.Арашонкава, В.П.Лемцюгова. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы. Пад рэд. М.В.Бірылы і А.І.Падлужнага. Мн: ВШ, 1987.
Irina Kaszkarowa, Helena Zacharkiewicz. Jezyk polski. 7-8 klasy. Wydanie 2-e. Mińsk: Narodnaja Aświeta, 2000.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы. 16 частка. Мн: Беларуская навука, 1997.

Музычныя дыскі (б/у):
Легенды ВКЛ (Legends of the Grand Duchy).
NRM. Spravazdača 1994-2004. Gold.
NRM. Dom kultury.

Кампутарныя дыскі (б/у):
- (ліцэнзія) Чёрный оазис. 2 CD. (цікавы квест з "рускай" спецыфікай і гумарам. Раю.)
- (пірацкае) Hitman: Contracts. Руская версія. 1 CD.
- (пірацкае) Splinter Cell: Chaos Theory, Pandorra Tomorrow, арыгінальная гульня. 1 DVD.
- (пірацкае) Tony Hawk's Pro Skater 4. Руская (паганая) і англійская версіі. 1 CD.
- (пірацкае) Большая энциклопедия Кирилла и Мефодия. 10-е выданне.

Сеціўны Ethernet-дрот ~ 10 м (?)

А таксама ўсё, акрамя шпрыца, з наступнай фоткі:


Ага, і крыжуйце пальцы за мяне, каб мне не прыйшлося плаціць за бясплатнае навучанне... :)

PS: усім, каму нешта абяцаў: не пераймайцеся, усё неўзабаве будзе.

А чаму NRM стаў непатрэбны;)? Эх, моладзь... зараз у вас іншыя куміры..

Па-першае, куміраў не маем. Па-другое, нахрана нам дзве копіі альбомаў? Па-трэцяе, даўно ўжо не ўяўляю, нахрана нам і адна копія. Па-чацвёртае, гэныя чужыя куміры, на добры лад, абасраліся. Карацей, вам яно "надо"? :)

ды я пажартаваць хацела)))
а мне трэба - таму ўжо маю))

Забраў бы ўсё што ёсть на беларускай мове, але пара момантаў:
1. Буду ў Менску (Беларусі) толькі дзён праз дзесяць, арыентыровачна - у Дзень Святога Кастрычніка :)
2. Дарма забіраць нічога не згодны. Лепш за грошы або можа нешта трэба з Масквы прывезці.

> Дарма забіраць нічога не згодны
Прывязіце ананаснага соку :) Гістарычны слоўнік, тэарэтычна, можа пайсці іншаму чалавеку, на карысную справу (адсканаваць і выкласці ў сеціва). Астатняе патэнцыйна вашае. Толькі не забудзьцеся потым, а то буду аццко крыўдзіцца і тупаць нагамі :)

(Deleted comment)
Атрымаў, дзякуй і да сувязі :)

А, дарэчы, "усё на беларускай мове" - гэта дыскі таксама?

Дзякуй, толькі кнігі

Яшчэ не забыліся?:)

Igar, ya ne razumeyu chto tvorycca. Ya tabe telefonovaw troycy ranicaj, ja tabe zaraz telefonuyu - nicoga ^( u myane tyagnik na moskvu praz 2 gadziny nu moza ty potym u maskve budesh? Ja nichoga ne zrazumel ale spadabajusa sto use budze dobra

Fuck. Сёння быў дзень народзінаў бацькі, а тэлефон пакінуў дома :( Sorry, што так выйшла. Можа, яшчэ калі будзеш у Менску? Кнігі патрымаю пры сабе. Пішы.

Буду але толькі ўвесну.
Я мяркую калі кнігі захоча добры чалавек то можна мяне і не чакаць :)

Ok. Яшчэ раз sorry.

Кандзіцерскі шпрыц -- карысная рэч у адрозненні ад... :)))

Такая карова нужна самаму :Р

У мяне ёсць, праўда шкляны :Р

Во сквапны! Другі яму давай!..

Стивен Прата. Язык программирования C++. Учебник. Лекции и упражнения. М: DiaSoft, 2005. ~1100 старонак.

Слухай, выслаць можаш? Напрыклад ты мне гэтую кнігу а я табе прыгожую паштоўку з відамі Кракава?

У Варшаве бываеш? Магу праз жонку перадаць. А можа і сам па калядныя закупы ў Ваву выберуся.

рэдка, але бываю, так што можаш перадаваць :)

Рэдка - гэта як? У мяне жонка таксама не 365 дзён у год там жыве, а 180+1, ггг. Ты кракаўскі?

ага, кракаўскі... я там 2-3 разы на год бываю толькі

Тады лепш выслаць. Расказвай працэдуру і колькі гэта каштуе, бо я ў тэхналогіях сувязі XX ст. кепска абазнаны :)

каштаваць будзе каля 5000-10.000 бел. руб. :)
йдзещ на пошту, там табе ўсё пакажуць й раскажуць, мне так нават значыкі з мянтоўскай пагоняй дайшлі )

Не, man, не выйдзе: я занадта сквапны: за 5$ лепш выкіну кніжку на сметнік =)

гг ) можа перадай як з жонкай, я сваіх знаёмых папрашу каб забралі ў ваве

Вось гэта іншая размова. Наколькі твае сябры "мабільныя"?
Проста жонка бывае ў Варшаве па-рознаму: часам застаецца там працаваць, і тады яна завісае там на тыдзень, а часам едзе адразу на Беласток, і ў Варшаве "кантуецца" толькі некалькі гадзін, пакуль не прыйдзе цягнік у "сталіцу Заходняй Украіны". Апошняе часцей, але гэта зранку, ад 8:00 да 10:00 недзе. Першае радзей, але можна больш зручна выбраць час. Лепш, вядома, другі варыянт.

ууу
тут шчэ падумаць трэба...

Жонка будзе ў Варшаве з 26 па 30 лістапада, так што вырашайце ці везьці вам кнігі:)

вязіце!
0 880 728 143 калі што

буду вельмі ўдзячны!

2 дыски НРМА аддаць.. Ц тым лику залатую справаздачу. Ну ты блин даеш. У меня нават сэрца забалела


Home